23 OCT 2025 - We are back! If you have been following us over the last few years, you will know that the last 2 months have been rough. We website was practically not loading. Sorry for the mess. We are back though and everything should run smoothly now. New servers. Updated domains. And new owners. We invite you all to start uploading torrents again!
TORRENT DETAILS
Вячэра (1980)
TORRENT SUMMARY
Status:
All the torrents in this section have been verified by our verification system
Василина - заслуженная артистка Белорусской ССР, народная артистка РБ - Татьяна Мархель
Пятрок - Олесь Свистунович
О фильме:
Телеспектакль по пьесе Евгения Шабана в постановке Надежды Рябоконь. Главную роль в спектакле исполнила заслуженная артистка Беларуси, народная артистка РБ - Татьяна Мархель.
Не каждому дано почувствовать связь с предками. Но готовя ужин в печальный и светлый праздник Дедов, старая Василина становится мостом между прошлым и настоящим, между миром и человеком. В диалоге с привычными собеседниками - домашними животными, старой березой да душами тех, кого уже нет - создается картина мира вокруг нее, где самый важный вопрос - а правильно ли я жила? Хорошая, лирическая история о том, что человек никогда не бывает одинок - рядом с ним всегда есть кто-то близкий, надо только уметь увидеть и услышать его.
описание на белорусском:
Па п’есе Яўгена Шабана ў пастаноўцы Надзеі Рабаконь. Галоўную ролю ў спектаклі выканала заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.
Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мастом паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам. У дыялогу са звыклымі субяседнікамі – хатнімі жывёламі, старой бярозай ды душамі тых, каго ўжо няма – ствараецца карціна свету вакол яе, дзе найважнейшае пытанне – а ці правільна я жыла? Добрая, лірычная гісторыя пра тое, што чалавек ніколі не бывае адзінокі – побач з ім заўсёды ёсць нехта блізкі, трэба толькі ўмець убачыць і пачуць яго.
Узгадваць не толькі на Дзяды
19 мая 2007г. на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля “Вячэра” па п’есе Яўгена Шабана ў пастаноўцы Ніны Піскаровай. Галоўную ролю ў спектаклі выканала заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.
Прэм’ера “Вячэры” прымеркавана да 70-годдзя беларускага акцёра і драматурга Яўгена Шабана, які амаль чвэрць стагоддзя таму заўчасна пайшоў з жыцця. На жаль, сёння для многіх імя Шабана не надта вядомае. А, між тым, для айчыннага тэатра Яўген Шабан — акцёр, загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа, а пазней — загадчык літчасткі Купалаўскага тэатра, рэжысёр студыі Беларускага тэлебачання — фігура знакавая. Ён адным з першых у беларускай драматургіі пачаў пісаць “смелыя” п’есы пра сацыяльныя “непрыкрасы” (напрыклад, “Шрамы” — пра падлеткавую злачыннасць — і іншыя). Працуючы на тэлебачанні, Я.Шабан за дзесяць гадоў “вывеў” на экран вельмі шмат твораў беларускай літаратуры.
Адзін з лепшых яго тэлеспектакляў — “І смех, і бяда” паводле апавяданняў Якуба Коласа (Шабан тут выступаў у якасці інсцэніроўшчыка і рэжысёра), дзе былі заняты вядомыя акцёры Тадэвуш Кокштыс, Уладзімір Куляшоў, Яўген Шыпіла, Генадзь Гарбук, Таццяна Мархель, Генадзь Аўсяннікаў і іншыя. Зрэшты, на Беларусі менавіта ён стаўся пачынальнікам жанру монадрамы, да якога і адносіцца ягоная “Вячэра”.“Вячэра” сталася апошнім тэлеспектаклем Я.Шабана. А праз чвэрць стагоддзя Таццяна Мархель, якая і тады выконвала ролю Васіліны і па сваім эмацыянальным строі надта нагадвала Я.Шабану ягоную маці, зноў выйшла на сцэну. Перад намі — адзінокая немаладая жанчына, якая гатуе вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў. Яе субяседнікі— хатняя жывёла, старая бяроза ды душы тых, каго ўжо няма. Але адзінота яе выключна вонкавая: Васіліна — як масток паміж мінулым і сучаснасцю, напоўнена магутнай жыццёвай мудрасцю. І — любоўю да жыцця, нягледзячы на ўсё нялёгкія і пакручастыя нягоды лёсу. Бадай, гэтая любоў — удзячная і не “утылітарная” — галоўнае, што імкнецца данесці нам актрыса. Менавіта такога стаўлення да жыцця надзвычай не хапае нам сёння. У час, калі ці не ўвесь наш клопат круціцца вакол таго, як “аптымізаваць” наш побыт, змяніць яго на ўласны густ і ўяўленне, умець любіць тое, што дае табе Бог,— жыццё, прымаць усё з удзячнасцю — найвышэйшая мудрасць. І гэтую мудрасць продкаў нясе праз усё сваё жыццё Васіліна Таццяны Мархель.
Бо самая важная памяць для чалавека — памяць продкаў.У фае тэатра перад спектаклем была разгорнута невялікая выстаўка, прысвечаная Яўгену Шабану. На стэндах можна было пазнаёміцца з артыкуламі пра яго, фотаздымкамі са спектакляў розных гадоў, дзе ён сыграў свае знакавыя тэатральныя ролі. А ў глядзельнай зале, у чацвёртым радзе, я “ўгледзела” яшчэ адну гераіню аналагічнага “спектакля” пад назвай “жыццё” — доктара філалагічных навук, тэатральнага крытыка і педагога Таццяну Дзмітрыеўну Арлову — удаву Яўгена Шабана...
Таццяна КОМАНАВА
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА
Благодарность: исходник для данной раздачи, записан с цифрового наземного канала, т.е. DVB-Т, любезно предоставленPavelDAS
За что ему большое спасибо!
Запись потока *.ts с наземного цифрового телеканала "Беларусь 3", ремукс в *.mkv программой VideoReDo.